Мероприятия

ХІІІ педагагічны марафон

08.04.2024
развернуть

ХІІІ  педагагічны марафон работнікаў адукацыі Мінскай вобласці

“Педагог – якасць, даступнасць і развіццё”

У сучасных умовах прафесійнае самавызначэнне мае на мэце выбар кар’еры, сферы самаразвіцця асобасных магчымасцей, а таксама фарміраванне ўстойлівых адносін асобы да сацыякультурных і прафесійна-вытворчых умоў. У час правядзення педагагічнага марафона вырашаліся такія мэты, як садзейнічанне актуалізацыі працэсаў і механізмаў прафесійнага самавызначэння вучняў, узбагачэнню іх ведамі, уменнямі і навыкамі ў выбары жыццёвага і прафесійнага шляху, стварэнню сістэмы ўмоў для падрыхтоўкі школьнікаў да выбару прафесіі.

_________________________________________________________________________________________

План  правядзення ХІІІ педагагічнага марафону

“Педагог – якасць, даступнасць і развіццё”

п/п

Дата

Назва мерапрыемства

Форма правядзення

Месца і час правядзення

Катэгорыя ўдзельнікаў

Адказны за мерапрыемства

1

8 красавіка

 

Дзень школьнага бібліятэкара

 

 

 “Прафесія маёй мары”

 

“Майстэрства і прафесія”

 

 

Выстава малюнкаў

 

Тэматычная выстава кніг

 

 

Бібліятэка

 

Бібліятэка

 

 

Вучні II – V класаў

Вучні VIII – ХІ класаў

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Базыльчык Іна Мікалаеўна, бібліятэкар

2

9 красавіка

Дзень настаўніка- прадметніка

 

“Прафесію падкажа вучэбны прадмет…”

Адкрытыя вучэбныя заняткі

 

 

Маркаўская СШ

9.00 – 14.35

 

 

Настаўнікі-прадметнікі, вучні І – Х класаў

 

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Настаўнікі-прадметнікі

3

11 красавіка

Дзень педагога сацыяльнага

“Прафарыентацыя ў дзеянні: выпускнік – настаўнік на гадзіну”

Дзелавая гульня

Маркаўская СШ

9.00 – 9.45

 

Педагог сацыяльны, вучні Х – ХІ класаў

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Педагог сацыяльны

4

12 красавіка

Дзень кіраўленца

“Аграклас як эфектыўны інструмент ранняй прафарыентацыі” (з вопыту работы)

Круглы стол

Лебедзеўская СШ

10.00

Кіраўніцтва ўстаноў адукацыі

Кісель Алена Іванаўна

 

5

13 красавіка

Дзень класнага кіраўніка

 

 

 

 

“Гукі вясны”. Прафесія: арнітолаг, ляснік, егер, эколаг

 

Падарожжа  ў прафесію: прафесія – бібліятэкар

 

Па сакрэту ўсяму свету

 

Дыялогі аб важным. Педагагічныя дынастыі як сямейная традыцыя

 

Абарона праектаў “Прафесія маёй мары”

 

Дасягненні касманаўтыкі

 

“Аб прафесіях ад А да Я”

 

У пошуках будучай прафесіі

 

Хто ёсць хто ў свеце прафесій?

 

Крок у будучае

 

 

 

 

 

Пазнавальная прагулка

 

 

Экскурсія

 

 

Гульнёвая праграма

 

Круглы стол

 

 

 

Калектыўная творчая справа

 

Вусны часопіс

 

Вусны часопіс

 

Гадзіна зносін

 

 

Інтэлектуальная гульня-віктарына

 

Дыскусійная пляцоўка

 

 

Маркаўская СШ

9.00 – 12.00

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

І клас

 

 

 

ІІ клас

 

 

ІV клас

 

 

V клас

 

 

VІ клас

 

 

VІІ клас

 

VІІІ клас

 

ІХ клас

 

 

Х клас

 

 

Х – ХІ класы

 

 

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Чарняўская Т.П.

 

 

 

Гарэлік С.С.

 

 

Сергіевіч Л.А.

 

 

Капіца В.Г.

 

 

Кот Т.А.

 

 

Ігнатовіч І.М.

 

Свірыда А.П.

 

Глебец І.Я.

 

 

Кот С.А.

 

 

Класныя кіраўнікі

 

 8 апреля

День школьного библиотекаря

Конкурс рисунков " Профессия моей мечты" 

В рамках XIII педагогического марафона "Педагог -качество, доступность и развитие" 8 апреля в школьной библиотеке для учащихся начальных классов прошёл конкурс рисунков "Профессия моей мечты".

  

  Мечты ребят нашли своё отражение в замечательных рисунках. Всё работы хороши- выбирай на вкус! 
_________________________________________________________________________________________
 

9 красавіка

  Дзень настаўніка-прадметніка.

  Азнаямленне з радам прафесій адбываецца і ў працэсе вучэбнай дзейнасці на ўроках па розных прадметах. Так, быў праведзены калейдаскоп адкрытых урокаў “Прафесію падкажа вучэбны прадмет…”. Педагогі вучаць школьнікаў самастойна вырашаць жыццёвыя праблемы, прымяняць тыя ўменні, якія дапамогуць ім арыентавацца ў новых умовах сваёй прафесійнай, асабістай і грамадскай дзейнасці. Задача, якая вырашалася на кожным вучэбным занятку –садзейнічаць актуалізацыі працэсаў і механізмаў прафесійнага самавызначэння вучняў і ўзбагачэнню іх ведаў, уменняў і навыкаў у выбары жыццёвага і прафесійнага шляху, стварыць сістэму ўмоў для падрыхтоўкі школьнікаў да выбару прафесіі на аснове сумеснай дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

  

    

  Так, на ўроку рускай мовы ў 6 класе пры вывучэнні тэмы “Одна и две буквы н в суффиксах имен прилагательных” вучні паглыбілі свае веды па прафесіі экскурсавода. Разам з настаўнікам Кот Т.А. яны даведаліся, якімі навыкамі і ведамі павінен валодаць экскурсавод, каб правесці экскурсію цікава і з захапленнем. Паспрабавалі сябе ў ролі прадстаўніка гэтай прафесіі і правялі завочную экскурсію па памятных мясцінах Беларусі.

    

 А на ўроку біялогіі ў 7 класе па тэме"Аднадольныя і двухдольныя расліны" вучні не толькі даведаліся пра асаблівасці будовы адна-і двухдольных раслін, але і шмат цікавага аб такіх прафесіях, як фармацэўт, аграном, ляснічы, ландшафтны дызайнер, эколаг і біятэхнолаг. У ходзе ўрока навучэнцы выканалі творчыя работы, якія закранаюць прыкладныя аспекты біялагічных навук, што спрыялі развіццю цікавасці да біялогіі як вобласці практычнай дзейнасці.

    

  Кожны чалавек удзельнічае ў гісторыі сям'і, родных, краіны. Не ведаючы мінулага, можна нарабіць памылак у рашэннях і ўчынках.

  На ўроку сусветнай гісторыі вучні знаёміліся з падзеямі перабудовы ў СССР і распадам краіны. Для навучэнцаў былі і папярэднія заданні: стварыць прэзентацыю аб рэферэндуме 1989 года, падрыхтаваць апавяданне пра М.С. Гарбачова, правесці сацыялагічнае апытанне для падвядзення вынікаў урока. Вучні сышліся ў меркаваннях, што гэта быў няпросты час, але вельмі багаты на падзеі.

    

_________________________________________________________________________________________

11 красавіка

 Дзень СППС.

 Лепшы спосаб даведацца, ці даб’ецца школьнік прафесійнага вопыту, даверыць яму шукаемую прафесію. У адносінах да прафесійнага выбару гэта азначае, што чым большую колькасць розных прафесій, спецыяльнасцей, пасад “прымерыць” на сябе падлетак, тым лягчэй яму будзе вызначыць, у якіх галінах чалавечай дзейнасці ён адчувае сябе найбольш камфортна. Прафесія, якую сёння “прымералі” вучні 10 класа, – настаўнік.

Усё пачынаецца з настаўніка… Знаёмства з прыродай і светам, з цікавай кнігай і падарожжам, з уменнем бачыць прыгожае ў кожным дні… Нельга не пагадзіцца з выказваннем гісторыка Васілія  Ключэўскага:  “Каб быць добрым настаўнікам, трэба любіць тое, чаму вучыш, і любіць тых, каго вучыш”. Гэта ісціна. Гэта бясспрэчна і вечна. І гэтаму ёсць шмат доказаў, прыкладаў. Любоў да вучня і свайго прадмета – найвышэйшы паказчык прафесійнасці педагога,  паказчык заўсёды творчы і плённы.  

Вучні 10 класа Монід Антон – сёння настаўнік музыкі Антон Аляксандравіч у 2 класе; Гулецкі Кірыл – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Кірыл Паўлавіч у 3 класе; Лукашэвіч Аляксандра – настаўнік матэматыкі Аляксандра Віктараўна ў 3 класе.

Хто ведае: магчыма, першыя спробы могуць стаць першымі крокамі да пачэснай і слаўнай прафесіі…

 

    

      

_________________________________________________________________________________________

12 красавіка

 Дзень кіраўленца.

Круглы стол “Аграклас як эфектыўны інструмент ранняй прафарыентацыі” прайшоў у дзяржаўнай установе “Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна імя У.М.Калачыка”. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што агракласы – гэта магчымасць для кожнага выпускніка школы зрабіць больш асэнсаваны выбар будучай прафесіі. Перспектыва выпускніка агракласа – раскрыць свае здольносці, пашырыць уяўленні пра сучасную сельскую гаспадарку; удзельнічаць у канферэнцыях, экскурсіях, сустрэчах, конкурсах; паступіць у навучальныя ўстановы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на льготных ўмовах. Вучні профільных класаў нашых навучальных устаноў вывучаюць асобныя прадметы (хімія, біялогія) на павышаным узроўні, засвойваюць курс “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, праводзяць практычныя заняткі, семінары, экскурсіі ў мясцовых арганізацыях АПК з мэтай замацавання атрыманых ведаў на практыцы.

                   

________________________________________________________________________________________

13 красавіка

Дзень класнага кіраўніка.

  У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да педагагічнага марафону, а таксама з мэтай прафарыентацыі і павышэння прэстыжу прафесіі супрацоўніка МНС вучні 8 класа наведалі адзіны ў Мінскай вобласці унікальны пажарны аварыйна-выратавальны атрад, які знаходзіцца ў Маладзечне. У гэтым падраздзяленні функцыянуюць службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, а таксама вадалазна-выратавальнай. Праведзена экскурсія па гаражах і боксах,  дзе знаходзіцца сучасная тэхніка; вучні даведаліся аб рабоце пажарных, якія выратоўваюць людзей, арганізоўваюць узрыўныя аперацыі, вызваляюць з-пад завалаў, ліквідуюцьь вынікі стыхійных бедстваў. Бясспрэчна, галоўнае – прафесійныя кадры. Байцы заўсёды гатовы выканаць самыя складаныя работы па выратаванні чалавечага жыцця.

    

    Як людзі прыходзяць у прафесію? Што ці хто ўплывае на яе выбар? Як зрабіць так, каб справа, якой ты займаешся, была радасцю, адкрыццём, жаданай сустрэчай? Дыялогі аб важным…   

Педагагічныя дынастыі як сямейная традыцыя. Пра гэта разважалі ўдзельнікі       круглага стала –   вучні 5 класа  і іх класны кіраўнік Капіца В.Г., а таксама намеснік   дырэктара    па вучэбна-   выхаваўчай рабоце Ермаковіч І.В. Іна Васільеўна – прадстаўнік       сямейнай   дынастыі настаўнікаў   беларускай мовы і літаратуры. Бычок Васілій Міхайлавіч, яе    тата, усё   жыццё аддаў дзецям і   выкладанню роднай мовы. Дачка Кацярына Аляксандраўна–  настаўнік   беларускай мовы, працуе ў   дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 10   г.Маладзечна”,   свой працоўны шлях пачынала ў   Маркаўскай сярэдняй школе. Што яднае іх?   Любоў да   роднай мовы, роданй зямлі, роднай кнігі.

  Прафесійнае самавызначэнне з’яўляецца прыярытэтным для вучняў 9 класа. Гадзіна зносін “У пошуках будучай прафесіі” садзейнічала таму, каб вучні не памыляліся ў выбары свайго шляху, падышлі аэнсавана да прафесійнага самавызначэння.

          

  Вучні 6 класа прадставілі і абаранілі праекты “Прафесія маёй мары”. Аб чым мараць шасцікласнікі? Яны мараць аб прафесіі ўрача, фармацэўта, парыкмахера, трактарыста, праграміста, ветурача. Хочацца пажадаць, каб мары іх абавязкова здзейсніліся. 

                    

 Выбар прафесіі – адно з самых важных і складаных рашэнняў у жыцці кожнага чалавека. У 4 класе прайшло мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне пазнавальнага інтарэсу да людзей працы і іх прафесій, пашырэнне ведаў аб разнастайнасці прафесій у сельскай мясцовасці, выхаванне любові і павагі да працоўнай дзейнасці.

                                      

  У рамках педагагічнага марафону вучні II класа вырашылі наведаць сельскую бібліятэку і пазнаёміцца ​​з прафесіяй бібліятэкара. Дзеці даведаліся, што бібліятэкар працуе ў бібліятэцы, сярод кніг. Бібліятэкар выдае кнігі, увесь час мае зносіны з чытачом, адказвае на яго пытанні, раіць, якую кнігу прачытаць. Расказвае пра дзіцячых пісьменнікаў, іх новыя кнігі, знаёміць з апошнімі нумарамі часопісаў для дзяцей, афармляе маляўнічыя кніжныя выстаўкі, прысвечаныя юбілею пісьменніка ці паэта.

Марына Сцяпанаўна правяла экскурсію і паказала навучэнцам розныя раздзелы і паліцы з кнігамі. Яна растлумачыла, што кнігі расстаўлены па катэгорыях і алфавіце, каб можна было лёгка знайсці патрэбную кнігу. Дзеці былі ўражаны вялікай колькасцю кніг. Вучні нават самі паспрабавалі запоўніць чытацкія фармуляры.

  Вучні даведаліся, што бібліятэкар – гэта чалавек, які любіць кнігі і хоча падзяліцца сваёй любоўю з іншымі. Вялікі дзякуй Марыне Сцяпанаўне за вельмі пазнавальную і займальную сустрэчу!

  

 

 

 

свернуть

ХІІ педагагічны марафон

13.04.2023
развернуть

21 красавіка

Дзень кіраўніка

Удзельнікі кансультацыйнай нарады Кісель А.І., дырэктар школы, Ермаковіч І.В., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Севасцей Г.Г., загадчык дзіцячага сада,  абмеркавалі пытанне “Ад парога дзіцячага сада да дарогі ў дарослае жыццё: фарміраванне прафесійнага самавызначэння” і прыйшлі да вываду, што прафарыентацыйная работа прыносіць карысць толькі тады, калі ёй ахоплены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу  і захоўваюцца наступныя прынцыпы:

  • сістэматычнасць і пераемнасць (прафарыентацыйная работа вядзецца з дзіцячага сада па выпускны клас);
  • дыферэнцыраваны і індывідуальны падыход да дашкольнікаў і вучняў (у залежнасці ад узросту сфарміраванасці іх інтарэсаў, паспяховасці);
  • аптымальнае спалучэнне масавых, групавых, індывідуальных форм прафарыентацыйнай работы з дашкольнікамі і вучнямі, законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх;
  • узаемасувязь школы, сям’і, прафесійных навучальных устаноў, сацыяльных партнёраў, грамадскасці;
  • сувязь прафарыентацыі з жыццём.



20 красавіка

Дзень работніка СППС

Як уладкавацца на працу? Што гэтаму папярэднічае? Што такое субяседванне? Як весці сябе ў час гутаркі з наймальнікам? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў шукалі адказы старшакласнікі ў час практыкума “Як уладкавацца на работу: зносіны, тэлефон, субяседванне, прэзентацыя”. Аказваецца, усё не так проста! Субяседванне – гэта гутарка з патэнцыяльным наймальнікам, у час якой пажадана зрабіць добрае ўражанне аб сабе.

Абдумайце адказы на пытанні, якія вам абавязкова зададуць. Пастарайцеся загадзя як можна больш даведацца пра арганізацыю, у якую вы наймаецеся на работу. Падрыхтуйце дакументы, а таксама ручку і запісную кніжку. Пакладзіце гэта ў прыстойную папку, на якой напісана ваша прозвішча, імя, тэлефон. Прадумайце, як вы апранецеся. Добра выспіцеся. На субяседванне прыйдзіце своечасова. Прадэманструйце добрыя манеры…

Школьнікі выпрацавалі шэраг  рэкамендацый, якімі  карысталіся падчас правядзення ролевых гульняў “Субяседванне”, “Прыём на работу”.




19 красавіка

Дзень класнага кіраўніка

Правядзенне пазакласнай работы – гэта адна з найбольш актыўных і эфектыўных формаў звароту ўвагі педагогаў, вучняў, бацькоў, партнёраў да пытанняў прафарыентацыі.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты дзень, былі накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў  станоўчых адносін да працы як да жыццёва важнай для любога чалавека патрэбы; знаёмства навучэнцаў  з пералікам і зместам асноўных, найбольш запатрабаваных на сучасным рынку працы прафесій; на аснове аналізу і самааналізу інтарэсаў, здольнасцей да той ці іншай прафесіі педагогі дапамагаюць вучням  падысці   да асэнсаванага выбару сваёй будучай прафесіі.

У аспекце павышэння якасці арганізацыі прафарыентацыйнай работы калектыў школы асобую ўвагу ўдзяляе рабоце з бацькамі, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на прафесійны выбар і развіццё сваіх дзяцей. Як сведчыць вопыт, самымі эфектыўнымі формамі работы з’яўляюцца тэматычныя бацькоўскія сходы, кансультацыі, класныя сумесныя сходы бацькоў і вучняў, пазакласныя мерапрыемствы. У межах педмарафону праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход “Роля сям’і ў правільным прафесійным самавызначэнні падлетка”, на які быў запрошаны прадстаўнік МНС Астроўскі Р.І.

Аналіз праведзеных мерапрыемстваў сведчыць аб тым, што прафарыентацыйная работа ў школе вядзецца сістэматычна, накіравана, ёй ахоплены педагагічны і вучнёўскі калектывы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх. Можна з упэўненасцю сказаць, што школа дапамагае свайму выхаванцу зрабіць аптымальны для яго і асэнсаваны ім самім прафесійны выбар.




18 красавіка

Дзень настаўніка-прадметніка

Тэма другога дня педагагічнага марафону – “Прафарыентацыйная работа на ўроку: прафесіі, узаемазвязаныя са школьнымі вучэбнымі прадметамі”.

Мэта дня настаўніка-прадметніка – на аснове сумеснай дзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу садзейнічаць актуалізацыі працэсаў і механізмаў прафесійнага самавызначэння вучняў,  ўзбагачэнню іх ведаў, уменняў і навыкаў у выбары жыццёвага і прафесійнага шляху, стварыць сістэму ўмоў для падрыхтоўкі школьнікаў да выбару прафесіі

Лепшы спосаб даведацца, ці даб’ецца школьнік прафесійнага вопыту, даверыць яму шукаемую прафесію. У адносінах да прафесійнага выбару гэта азначае, што чым большую колькасць розных прафесій, спецыяльнасцей, пасад “прымерыць” на сябе падлетак, тым лягчэй яму будзе вызначыць, у якіх галінах чалавечай дзейнасці ён адчувае сябе найбольш камфортна. Сродкамі вучэбных прадметаў педагогі садзейнічаюць азнаямленню вучняў з асновамі сучаснай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтва, транспарту, сферы абслугоўвання.

Прафарыентацыйная інфармаванасць школьнікаў прадугледжвае веданне імі прафесіі, спецыяльнасці і адукацыі бацькоў і блізкіх, актыўны удзел вучняў  у дыспутах,  сустрэчах з рознымі спецыялістамі.

У вучняў І – ІV класаў на вучэбных занятках фарміруецца ўяўленне аб свеце прафесій, добрасумленных адносінах да працы, разуменні яе ролі ў жыцці чалавека і грамадства, даецца ўстаноўка на выбар прафесіі.

На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (V – VІІ класы) фарміруецца асэнсаванне вучнямі сваіх здольнасцяў, грамадскіх каштоўнасцяў, звязаных з выбарам прафесіі і свайго месца ў грамадстве. У вучняў V – ІХ класаў фарміруецца ўяўленне аб прафесійных навыках, перспектывах прафесійнага росту і майстэрства, уменне адэкватна ацэньваць свае асобасныя магчымасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі абранай прафесіі.

На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі прафесійнае самавызначэнне ажыццяўляекцца на базе паглыбленага вывучэння тых прадметаў, да якіх у вучняў праяўляецца ўстойлівы інтарэс і здольнасці. Асноўная ўвага звяртаецца на фарміраванне прафесійна важных якасцей, ацэнку і карэкцыю прафесійных планаў.




17 красавіка

Дзень школьнага бібліятэкара

Мноства прафесій і спецыяльнасцей, адсутнасць неабходных ведаў пра змест працы ў свеце прафесій, цяжкасці ацэнкі кожным чалавекам сваіх асобасных якасцей робяць задачу правільнага выбару прафесіі, разумнай пабудовы свайго працоўнага шляху для большасці  выпускнікоў практычна непасільнай. А разнастайнасць і нявызначанасць магчымых вынікаў прафесійнага выбару прыводзяць да таго, што многія і не імкнуцца зрабіць свае асабістыя прафесійныя планы дастаткова абгрунтаванымі. Добра вядомыя вынікі гэтага – адсутнасць зацікаўленасці да працы, частая змена прафесій, нявер’е ў свае сілы. Між тым сутнасць прафесійнага выбару заключаецца менавіта ў знаходжанні аптымальнага варыянту працоўнага шляху, ці кар’еры.

Недаацэнка прафесійнай падрыхтоўкі ў школе садзейнічае таму, што ў сучаснай моладзі не фарміруецца зацікаўленасць да работы ў сферы рэальнай эканомікі, тэхналагічнае мысленне, якасці, неабходныя для паспяховай працоўнай дзейнасці. Не выхоўваючы з дзяцінства любоў і павагу да працы, мы тым самым падштурхоўваем маладых людзей ў катэгорыю тунеядцаў і правапарушальнікаў.

У сучасных умовах прафесійнае самавызначэнне мае на мэце выбар кар’еры, сферы самаразвіцця асобасных магчымасцей, а таксама фарміраванне ўстойлівых адносін асобы да сацыякультурных і прафесійна-вытворчых умоў. Таму пры правядзенні прафарыентацыйнай работы важна не толькі выявіць індывідуальныя псіхалагічныя якасці асобы, але і вызначыць узровень сфарміраванасці сацыяльных запатрабаванняў.

Усе гэтыя праблемы абмяркоўвалі вучні падчас наведвання кніжнай выставы “Профессий вереница на книжных страницах…” і правядзення круглага стала. Удзельнікі мерапрыемства склалі “Памятку таму, хто выбірае прафесію”. 


 



План  правядзення ХІІ педагагічнага марафона

“Педагог – прафесія мірная і стваральная”

п/п

Дата

Назва мерапрыемства

Форма правядзення

Месца і час правядзення

Катэгорыя ўдзельнікаў

Адказны за мерапрыемства

1

17 красавіка

 

Дзень школьнага бібліятэкара

 

 

 “Профессий вереница на книжных страницах…”

 

 

Тэматычная выстава кніг

 

 

 

Бібліятэка

 

 

Вучні VIII – ХІ класаў

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Базыльчык Іна Мікалаеўна, бібліятэкар

2

18 красавіка

Дзень настаўніка- прадметніка

 

Прафарыентацыйная работа на ўроку:

прафесіі, узаемазвязаныя са школьнымі вучэбнымі прадметамі.

Адкрытыя вучэбныя заняткі

 

 

Маркаўская СШ

9.00 – 14.40

 

 

Настаўнікі-прадметнікі, вучні І – Х класаў

 

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

Настаўнікі-прадметнікі

3

19 красавіка

Дзень класнага кіраўніка

 

“Ёсць такая прафесія…”

 

Я і свет прафесій

 

 

 

“Аб прафесіях ад А да Я”

 

 

Патрабаванні прафесіі да чалавека

 

Прафесія: захапленне ці выгада, задавальненне ці праца

 

Роля сям’і ў правільным прафесійным самавызначэнні падлетка  

Конкурс калажаў

 

Урок – гульня

 

 

 

Вусны часопіс

 

 

Прафарыентацыйная  гадзіна

 

Дыскусійная пляцоўка

 

 

Агульнашкольны бацькоўскі сход

Маркаўская СШ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Маркаўская СШ

16.30

 

Вучні – І – ІV  класаў

V клас

 

 

 

VІ клас

 

 

VІІ клас

 

 

 

VІІІ – Х класы

 

Законныя прадстаўнікі вучняў І – Х класаў

Ермаковіч Іна Васільеўна, намеснік па ВВР

 

 

 

Класныя кіраўнікі

 

 

 

 

 

 

 

 

Кісель Алена Іванаўна, Ермаковіч Іна Васільеўна, класныя кіраўнікі

4

20 красавіка

Дзень работніка СППС

Як уладкавацца на работу: зносіны, тэлефон, субяседванне, прэзентацыя

Практыкум

Маркаўская СШ

14.35 – 15.00

ІХ– Х класы

Капіца Вольга Георгіеўна, педагог сацыяльны

5

21 красавіка

Дзень кіраўніка

“Ад парога дзіцячага сада да дарогі ў дарослае жыццё: фарміраванне прафесійнага самавызначэння”

Кансультацыйная нарада

Маркаўская СШ

Маркаўскі дзіцячы сад

12.00 – 13.00

 

Кісель Алена Іванаўна, Ермаковіч Іна Васільеўна, Севасцей Галіна Георгіеўна

 

Панарама адкрытых урокаў у межах правядзення

 ХІІ педагагічнага марафону

“Педагог – прафесія мірная і стваральная”

 

п/п

Тэма вучэбнага занятка

Прадмет

Клас

Настаўнік

1

Параўнанне даўжынь прадметаў (адрэзкаў) з дапамогай умоўнай меркі

Матэматыка

І

Гарэлік С.С.

2

М.Даніленка “Маленькі фермер”. З.Марозаў “Тата ў Ромы –аграном”

Беларуская літаратура

ІІІ

Сергіевіч Л.А.

3

Мінск – сталіца нашай краіны

Чалавек і свет

IV

Чарняўская Т.П.

 

4

Рашэнне практыка-арыентаваных задач па тэме “Лінейныя і слупковыя дыяграмы”

Матэматыка

V

Кот С.А.

5

Сінонімы, іх семантыка-стылістычныя асаблівасці, выкарыстанне ў маўленні

Беларуская мова

V

Ермаковіч І.В.

6

Асаблівасці тэлевізійнага адлюстравання

АСМК

VI

Сапач Л.Ф.

7

Свая гульня “Расійская імперыя”

Гісторыя

VII

Ігнатовіч І.М.

8

Страваванне і страўніку і кішэчніку. Рэгуляцыя стрававання

Біялогія

ІХ

Крэнць В.Ф.

9

Знаки препинания в предложениях с разными видами связи

Руская мова

IX

Кот Т.А.

10

Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Англійская мова

X

Свірыда А.П.

 

свернуть