Визитка учреждения

Толькі поспех можа нарадзіць поспех,
таму дэвіз настаўнікаў нашай школы
“Вучыць і выхоўваць на поспехах і дасягненнях”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” – гэта ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, дзе:

  • забяспечваюць рацыянальную арганізацыю адукацыйнага працэсу  і якаснае засваенне вучэбных праграм праз развіццё  крэатыўнасці, здольнасці да адказнага выбару ўласнай адукацыйнай траекторыі, да самастойнага вырашэння праблем;
  • ствараюць умовы для развіцця электроннага інфармацыйнага асяроддзя як асноўнага навучальнага рэсурсу ў павышэнні якасці адукацыі.
  • садзейнічаюць развіццю сацыяльна актыўнай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца з гуманнымі каштоўнасцямі і сацыяльнымі навыкамі;
  • адзейнічаюць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забяспечваюць іх бесперапынную адукацыю і самаадукацыю, прафесійную камунікацыю.

МАРКАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА СЁННЯ – ГЭТА:

- 86 вучняў  1 - 11 класаў
- 20 педагагічных работнікаў
- факультатыўныя заняткі ў 1 - 11 класах
- 6 гурткоў розных напрамкаў
- грамадскія аб’яднанні БРПА і БРСМ
- адназменная сістэма заняткаў
- 8 вучэбных кабінетаў, працоўная майстэрня, сталовая
- абсталяваныя спартыўныя пляцоўкі для камандных гульняў у футбол, валейбол і баскетбол, бегавая дарожка, гімнастычны гарадок
- бібліятэка з чытальнай залай

Дзейнасць школы арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам, нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, рашэннямі органаў улады і адпавядае статусу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Выкладанне ўсіх прадметаў, афармленне дакументацыі вядзецца на беларускай мове. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, распрацаванымі школай і ўзгодненымі з упраўленнем па адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

Режим работы

развернуть

Рэжым навучання максімальна набліжаны да аптымальнага:
- пачатак урокаў у 9 гадзін, заканчэнне ў 15 гадзін 25 хвілін; 
- уведзены  перапынкі для гарачага харчавання працягласцю 15 хвілін, для адпачынку паміж урочнымі і факультатыўнымі заняткамі працягласцю 20 хвілін; 
- максімальная нагрузка на аднаго вучня не перавышае дапушчальнай.

свернуть