"Ёсць цуд на зямлі з назвай дзіўнай- Кніга..." 

14.03.2024

"Ёсць цуд на зямлі з назвай дзіўнай- Кніга..." 

Сёння, калі адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі, вучні школы наведалі нашу царкву. Айцец Мікалай расказаў школьнікам пра тое, што ўключае ў сябе паняцце "праваслаўная літаратура", чым яна адрозніваецца ад літаратуры наогул, якое месца ў жыцці сучаснага чалавека павінна належаць праваслаўнай кнізе. Цікава было даведацца пра самую папулярную ў свеце кнігу- Біблію, пра Евангелле, жыційную літаратуру. Словы айца Мікалая пра кнігу былі сугучнымі з выказваннем Ф.Скарыны: "Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы".