Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Молодечненского райисполкома
Государственное учреждение образования
Марковская средняя школа Молодечненского района
Вайна… Сёння мы ўяўляем яе па ўспамінах людзей старэйшага пакалення, па кадрах кінахронікі, па творах мастацкай літаратуры. Аб ёй напамінаюць брацкія магілы, помнікі, якія з’ўляюцца святым месцам ушанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір:
На радзіме маёй –
Праз вярсту абеліскі.
Брацкіх могілак не злічыць…
Паглядзіце на карту Еўропы. Вось адлегласць ад Брэста да Масквы. Гэта 1000 км., а ад Масквы да Берліна – 1600 км. Цягніком – менш, чым двое сутак. А дарогамі вайны – 4 гады, 4 гады – 1418 дзён, 34 тысячы гадзін! І больш 20 тысяч загінуўшых на 2600 км. Гэта 7,5 тысяч на 1 км., або 15 чалавек на кожныя два метры зямлі! Гэта 14 тысяч забітых штодзень, 600 чалавек за гадзіну, 10 чалавек кожную хвіліну.
У вайны трагічная статыстыка. І пра гэта трэба ведаць і памятаць. І калі б сёння па кожным загінуўшым аб’явілі хвіліну маўчання, краіна маўчала б 32 гады!
Нашы землякі змагаліся пад Кіевам і Вільнюсам, Кішынёвам і Рыгай, Кёнігсбергам і Львовам, Варшавай і Прагай, Будапештам і Берлінам…
Не забыць тых гераічных, суровых і вельмі горкіх дзён вайны.
Наш святы абавязак – догляд помнікаў воінам-землякам, ускладанне кветак. 10 кастрычніка вучні правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі ля помніка ў аграгарадку Маркава. Настрой гэтага дня быў сугучны з радкамі верша Петруся Броўкі:
Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.
Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!
свернуть“Роля плаката ў гады Вялікай Айчыннай вайны” – такі міні-праект 5 кастрычніка распрацавалі ў выніку сумеснай дзейнасці вучні V – VIII класаў. Асновай для стварэння праекта стала кніга “І паўстаў народ…” –факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннаай выйны 1941 – 1945 гадоў, якія зберагліся ў адзінкавых экземплярах, захоўваюцца ў дзяржаўных музеях і цэнтральных навуковых бібліятэках краіны. Насуперак сакраментальныму выслоўю пра маўклівасць музаў, калі грымяць гарматы, побач са снарадам і куляй, гранатай і штыком змагалася з ворагам і грозная зброя праўды – друкаванае слова партызанскіх і падпольных газет, лістовак, часопісаў, палымяныя вершы народнага паэта і рыфмаваныя радкі пачаткоўца…
Грозная зброя праўды, а менавіта ёю і былі шматлікія друкаваныя, рукапісныя, маляваныя падпольныя і партызанскія выданні, – велічная памятка дзён, што не ўцяклі ў нябыт, яны таксама яскравае сведчанне таго, што вайна Айчынная была Вялікая, бо яна была ўсенародная.
Друкаванае слова воінаў, партызан, падпольшчыкаў, усіх сумленных савецкіх людзей мужна і з гонарам выканала свой грамадзянскі і патрыятычны абавязак у тыя векапомныя дні Вялікай Айчыннай вайны.
свернуть