Падарунак роднай зямлі

27.09.2022

Добра ведаць гісторыю нашай краіны, а ведаць гісторыю сваёй сям'і, вёскі, горада, іх жыхароў   - удвая лепш.

24 верасня ў мясцовым доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі "Талуі: гісторыя вёскі, яе жыхароў і ваколіц". Аўтар кнігі, доктар гістарычных навук, прафесар В.А. Космач, нарадзіўся і вырас ў вёсцы Талуі,   вучыўся ў Маркаўскай сярэдняй школе, якую скончыў у 1977 годзе. Гісторыя вёскі прадстаўлена праз гісторыю  сям'і аўтара, паселішча і яго жыхароў,  а таксама вакольных вёсак. Сваю працу ён прысвяціў бацькам і брату.
Вельмі прыемна было пачуць шчырыя і добрыя словы на адрас  настаўнікаў школы, якія аказалі вялікі ўплыў на фармаванне асобы аўтара,   і атрымаць кнігу ў падарунак. 
Спадяемся, што  хутка зможам сустрэцца са спадаром Веніямінам у нашай школе.