Наши достижения

2022/2023 учебный год

развернуть

Сентябрь 2022 года. Подведены итоги районного отборочного этапа олимпиады школьников Союзного государства «Россия и Беларусь: историческая и духовная общность». Победителем (III место) стала учащаяся X класса Ветлова Ангелина. Поздравляем Ангелину и ее учителя, Кот Татьяну Александровну!

свернуть

2021/2022 учебный год

развернуть

 

Чэрвень 2022 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Хто, калі не мы!”.  1 месца атрымаў Падбярэцкі Марат, вучань 6 класа, з працай “Zero wastе” у намінацыі “Экаслед”. Віншуем пераможцу і яго кіраўніка, Капіцу Вольгу Георгіеўну! 


Чэрвень 2022 года. У раённым этапе Рэспубліканскага цімураўскага праекта “Тимуровцы.bукаманда Маркаўскай сярэдняй школы Рупліўцы пад кіраўніцтвам Капіцы Вольгі Георгіеўны заняла III месца. Віншуем пераможцаў!


Май 2022 года. Ветлова Ангеліна, вучаніца IX  класа, атрымала дыплом пераможца ў намінацыі "Проза" Рэспубліканскага конкурсу для студэнтаў і школьнікаў "БрамаМар-юні". Віншуем Ангеліну і настаўніка Кот Таццяну Аляксандраўну!


Май 2022 года. Ветлова Ангеліна, вучаніца IX  класа, заняла III месца на абласным  этапе 51-га Міжнароднага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру. Віншуем Ангеліну і настаўніка Кот Таццяну Аляксандраўну!


Май 2022 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу экалагічных фотаздымкаў і малюнкаў “Созидая, не разрушай!”. Дыплом II ступені ў намінацыі “Экологическая фотография «Заветный уголок родной природы” атрымаў вучань VI класа Падбярэцкі Марат. Віншуем пераможцу і яго кіраўніка Свірыду Алену Паўлаўну!


Красавік 2022 года. Слуцкая Аліна атрымала дыплом ІІ ступені  ў асабістым першынстве сярод дзяўчат XI класаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, па летнім шматбор'і "Здароўе" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь-2022. Віншуем пераможцу і яе настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча!  


Красавік 2022 года. Падведзены вынікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу “Мир в душе – мир в стране!”. Дыплом II ступені ў намінацыі “Живопись” атрымалі вучаніцы XI класа Данько Ульяна і Чапцова Алеся. Віншуем пераможцаў і іх кіраўніка Ермаковіч Інну Васільеўну!


Красавік 2022 года. Завяршыўся заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нашу школу на гэтым высокім узроўні прадстаўлялі Слуцкая Аліна (вучаніца ХІ класа) і Ветлова Ангеліна (вучаніца ІХ класа).

З перамогай віншуем Слуцкую Аліну, якая заняла І месца па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, і настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча! Гэты  поспех – вынік мэтанакіраванай, напружанай, штодзённай працы педагога і вучаніцы.


Сакавік 2022 года. Ветлова Ангеліна, вучаніца IX  класа, атрымала перамогу ў раённым этапе 51-га Міжнароднага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру “Письмо какому-нибудь влиятельному лицу, объяснив, почему и как следует действовать в связи с климатическим кризисом”. Віншуем Ангеліну і настаўніка Кот Таццяну Аляксандраўну!


Сакавік 2022 года. Падведзены вынікі раённага этапу II Рэспубліканскага фестываля-конкурса “Огонек приглашает друзей!”. Дыплом II ступені ў намінацыі “Наследие республики” атрымалі вучні VIII класа Монід Антон і Гулецкі Кірыл. Віншуем пераможцаў і іх кіраўніка Капіцу Вольгу Гергіеўну! Нагадаем, што фестываль-конкурс праводзіцца з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, творчага развіцця членаў піянерскай арганізацыі, выяўлення і падтрымкі найбольш годных членаў ГА "БРПА", якія дабіліся поспехаў у творчай і іншай дзейнасці.


Люты 2022 года. Падведзены вынікі раённага экалагічнага конкурсу “Пакарміце птушак зімой!”. Перамогу атрымалі Зяноўка Уладзіслаў (IV клас, дыплом I ступені, паднамінацыя “Калаж”, узроставая катэгорыя 6-9 гадоў), Падбярэцкі Марат, Падлужная Аляксандра, Атрошанка Іван (VI клас, дыплом II ступені, намінацыя “Птушыная сталовая”, узроставая катэгорыя 10-14 гадоў), Жалевіч Паліна, Васюкевіч Валерыя (VIII клас, дыплом II ступені, намінацыя “Фоталавушка”). Віншуем пераможцаў і іх класных кіраўнікоў – Гарэлік Святлану Сяргееўну, Свірыду Алену Паўлаўну, Капіцу Вольгу Гергіеўну!


Люты 2022 года. Падведзены вынікі  правядзення раённага этапу конкурса “Дзеці. Вада Бяспека.”. У намінацыі “Красворд” вучаніца ІV класа Рагуновіч Ксенія заняла ІІ месца. Віншуем Ксенію і настаўніка Гарэлік Святлану Сяргееўну з узнагародай. Жадаем далейшых поспехаў і перамог!


Люты 2022 года. Падведзены вынікі  правядзення абласнога этапу ІІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”. У намінацыі “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць” вучаніца ІХ класа Ветлова Ангеліна заняла ІІ месца. Віншуем Ангеліну і настаўніка Капіцу Вольгу Георгіеўну з высокай узнагародай. Жадаем далейшага плёну, творчых задумаў і здзяйсненняў!


Студзень 2022 года.  Пераможцы II этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прадстаўлялі раён у III этапе рэспубліканскай алімпіяды. Вярнуліся з перамогай вучаніца XI класа Слуцкая Аліна (дыплом I ступені па прадмеце «Фізічная культура і здароўе”)  і вучаніца IX класа Ветлова Ангеліна (дыплом II ступені па прадмеце “Русский язык и литература”). Віншуем з перамогай Аліну і Ангеліну і іх настаўнікаў Шынгеля Юрыя Вячаслававіча і Кот Таццяну Аляксандраўну!


Снежань 2021 года. Падведзены вынікі раённага этапу II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”. Перамогу атрымала Ветлова Ангеліна  (XI клас, дыплом I ступені, работа “Ідучы ў сваты, дакраніся да печы і не спатыкніся аб парог” (элементы мясцовай традыцыйнай вясельнай абраднасці), намінацыя “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”). Віншуем пераможцу і іх настаўніка Капіцу Вольгу Георгіеўну!


Лістапад 2021 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”. Перамогу атрымалі Завацкі Аляксандр (VII клас, дыплом III ступені, намінацыя “Ёлачная цацка”), Гулецкі Кірыл, Монід Антон (VIII клас, дыплом III ступені, намінацыя “Зімовыя святы Беларусі”). Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Капіцу Вольгу Георгіеўну!


Лістапад 2021 года. Работа “Гісторыя царквы ў гісторыі паселішча” адзначана дыпломам ІІІ ступені на раённых краязнаўчых чытаннях педагогаў “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму: сучасны кантэкст” у намінацыі “Духоўныя скарбы маёй Радзімы”, удзельнікам якіх была Вольга Георгіеўна Капіца. Віншуем з перамогай і жадаем плёну, натхнення, каб праца была ў радасць!


Лістапад 2021 года. Падведзены вынікі II этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Віншуем з перамогай Ветлову Ангеліну (IX клас, русский язык и литература, дыплом I ступені, настаўнік Кот Т.А.), Слуцкую Аліну (XI клас, фізічная культура і здароўе, дыплом I ступені, настаўнік  Шынгель Ю.В.), Чапцову Алесю (XI клас, беларуская мова і літаратура, дыплом III ступені, настаўнік  Ермаковіч І.В.).


Кастрычнік 2021 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу малюнкаў “Наша сіла ў адзінстве”. Перамогу атрымала  Рагуновіч Ксенія (IV клас, дыплом I ступені, намінацыя “Мой мілы край, родная Беларусь”, узроставая катэгорыя 8-10 гадоў). Віншуем пераможцу і яго настаўніка Гарэлік Святлану Сяргееўну!


Верасень 2021 года. Праект Кошман Марыны Аркадзьеўны і Шынгеля Юрыя Вячаслававіча заняў III месца ў раённым этапе VIII рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. Віншуем пераможцаў!

свернуть

2020/2021 учебный год

развернуть

Май 2021 года. Падведзены вынікі раённага конкурсу выяўленчага мастацтва “Есть память, которой нет забвенья”. Перамогу атрымала Дурко Ангеліна (III клас, дыплом I ступені, намінацыя “И снова май!”, узроставая катэгорыя 6-9 гадоў). Віншуем пераможцу і яго настаўніка Гарэлік Святлану Сяргееўну!


Май 2021 года. Падведзены вынікі раённага фестывалю беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”, прысвечанага Году народнага адзінства. Перамогу атрымала Рагуновіч Таццяна (VIII клас, дыплом II ступені, намінацыя “Выраб з саломкі”). Віншуем пераможцу і яго настаўніка Глебец Ірыну Яўгенаўну!


Красавік 2021 года. Падведзены вынікі раённай выставы па пачатковым тэхнічным мадэляванні “Рабі, выдумляй, вынаходзіць”. Перамогу атрымаў Гулецкі Кірыл  (VII клас, дыплом II ступені, намінацыя “Юны архітэктар”). Віншуем пераможцу і яго настаўніка Капіцу Вольгу Георгіеўну!


Красавік 2021 года. Вучаніца X класа Чапцова Алеся заняла II месца ў абласных спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці. Віншуем пераможцу і яе настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча!


Сакавік 2021 года. Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “АЗБУКА пачуццяў” у межах праекта «Script.Art.by». Перамогу атрымалі Вятлова Ангеліна (VIII клас, дыплом III ступені, намінацыя “Лепшы празаічны твор”), Рагуновіч Максім (XI клас, дыплом III ступені, намінацыя “Лепшы вершаваны твор”). Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Кот Таццяну Аляксандраўну!


Сакавік 2021 года. Віншуем Ветлову Ангеліну, вучаніцу VIII класа, прызёра адкрытага анлайн-конкурса творчых літаратурных работ “Я – фантазёр” (узроставая катэгорыя 12-14 гадоў) і Кот Таццяну Аляксандраўну, настаўніка рускай мовы і літаратуры.


Люты 2021 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага  конкурсу “Дарогамі ведаў”. Перамогу атрымалі Чапцова Алеся і Скарынка Вікторыя  (X клас, III месца, настаўнік Капіца В.Г.)


Студзень 2021 года.  Пераможцы II этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прадстаўлялі раён у III этапе рэспубліканскай алімпіяды. Вярнулася з перамогай вучаніца X класа Слуцкая Аліна і прывезла дыплом II ступені па прадмеце «Фізічная культура і здароўе”. Віншуем з перамогай Слуцкую Аліну і яе настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча!


Лістапад 2020 года. Падведзены вынікі II этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Віншуем з перамогай Слуцкую Аліну (X клас, фізічная культура і здароўе, дыплом III ступені, настаўнік  Шынгель Ю.В.), Чапцову Алесю (X клас, беларуская мова і літаратура, дыплом III ступені, настаўнік  Ермаковіч І.В.)


Лістапад 2020 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”. Перамогу атрымала Хамлюк Міраслава  (IV клас,  II месца, намінацыя “Сувенір-падарунак”, настаўнік Кот Т.А.)


Верасень 2020 года. Падведзены вынікі раённага конкурсу-выставы  выяўленчага мастацтва “Мама! Я цябе малюю…”. Перамогу атрымала Рагуновіч Ксенія (III клас,  II месца, узроставая катэгорыя 6-9 гадоў, настаўнік Гарэлік С.С.)

свернуть

2019/2020 учебный год

развернуть

Май 2020 года. Перамогу  ў абласным этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Салют Перамогі - 75!” атрымала Скарынка Вікторыя (III месца, IX клас, узроставая катэгорыя 13-16 гадоў, намінацыя “Мастацкі фотаздымак”, настаўнік Капіца В.Г.).


Май 2020 года. Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу “Я б у ратавальнікі пайшоў!”. Перамогу атрымала Хамлюк Міраслава (III клас,  I месца ў намінацыі “Дзіцячы касцюм ратавальнікаў”) разам з бацькамі і бабуляй, настаўніцай Кот Т.А.


Май 2020 года. Перамогу ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па фларыстыцы “Кветкі Перамогі” атрымаў калектыў вучняў VI класа под кіраўніцтвам Капіцы В.Г. (I месца, намінацыя “Гірлянда Перамогі”).


Май 2020 года. Перамогу ў раённым этапе конкурсу дзіцячых творчых работ, прысвечанага Сусветнаму Дню бежанцаў, “Мы розныя - мы разам”  атрымала Баран Вікторыя (II месца, VIII клас, настаўнік Капіца В.Г.).


Май 2020 года. Перамогу  ў раённым этапе Рэспубліканскага фестывалю- конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы” атрымаў творчы калектыў пад кіраўніцтвам Капіцы В.Г. (I месца, намінацыя “Калектыўная творчая праца” (мемарыяльны вянок).


Сакавік 2020 года. Перамогу  ў раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Салют Перамогі!” атрымала Скарынка Вікторыя (I месца, IX клас, узроставая катэгорыя 13-16 гадоў, настаўнік Капіца В.Г.).


Сакавік 2020 года. Вучні школы прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе “Каласок” для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў, сельскіх населеных пунктаў (занальныя спаборніцтвы). Членамі каманд Маладзечанскага раёна сталі Чапцова Алеся і Слуцкая Аліна, IX клас, Радкоўскі Кірыл, VIII клас, Чайкоўскі Кірыл, IX клас, Богуш Уладзіслаў, Мелюк Ігнацій, X клас. Рыхтаваў каманды да ўдзелу ў спаборніцтвах настаўнік Шынгель Ю.В.


Сакавік 2020 года. Перамогу  ў раённым этапе конкурсу выяўленчага мастацтва “У кантакце з жыццём” у межах Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі і наркабізнесам атрымала Ясюкевіч Дар’я (II месца, VIII клас, настаўнік Капіца В.Г.).


Сакавік 2020 года. Перамогу  ў раённым этапе 49-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру на тэму Напішыце паведамленне     (пасланне, ліст)    даросламу   аб свеце,   у    якім мы жывём     атрымала Ветлова Ангеліна (III месца, VII клас, настаўнік Кот Т.А.).


Снежань 2019 года. У раённым этапе  агляду-конкурсу дзіцячай творчасці Дзеці. Вада. Бяспека” у намінацыі “Фотатворчасць” заняла II месца Слуцкая Аліна, IX клас (настаўнік Капіца В.Г.).


Лістапад 2019 года. У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Мясціны майго дзяцінства” у межах рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім  сэрцы» у намінацыі “Інфармацыйна-даведачнае выданне” заняла II месца Слуцкая Аліна, IX клас (настаўнік Капіца В.Г.).


Лістапад 2019 года. Адбыліся спаборніцтвы ў праграме раённага круглагоднага мерапрыемства "Фестываль спорту" сярод малакамплектных устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Вучні школы паспяхова выступілі на спаборніцтвах:

-        Чапцова Алеся, IX клас,  - I месца ў спаборніцтвах па дартсе, шашках, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі;

-        Чайкоўскі Кірыл, IX клас,  - II месца ў спаборніцтвах па дартсе;

-        Мелюк Ігнацій, X клас,  - II месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча!


Лістапад 2019 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай  выставы-конкурсу «Калядная зорка». Сярод пераможцаў  – Рагуновіч Таццяна, Ветлова Ангеліна, VII клас, III месца ў намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» (настаўнік Кушэль Т.С.).


Лістапад 2019 года. У раённым фотаконкурсе “Маё лета без інтэрнэту” ва ўзроставай катэгорыі 10-14 гадоў заняла II месца Аўдзевіч Юлія, VI клас (настаўнік Капіца В.Г.).


Кастрычнік 2019 года. Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак» у межах акцыі «Я гэты край Радзімаю заву». Сярод пераможцаў  – Чарняўскі Дзмітрый, X клас, I месца (настаўнік Сапач Л.Ф).


Верасень 2019 года. У чэрвені 2019 года адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый".

Сярод пераможцаў Ветлова Ангеліна, праект “Вячоркі: праз мінулае ў будучыню”, дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць”, настаўнік Капіца В.Г.

Гэты праект  быў адзначаны дыпломам ІІ ступені на раённым этапе конкурса.

свернуть

2018/2019 учебный год

развернуть

Ліпень 2019 года.  Падведзены вынікі абласнога этапа конкурсу. Сярод пераможцаў:

- Слуцкая Аляксандра, Слуцкая Аліна, абласны этап V рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное творчасць”, узроставая катэгорыя 14-18 гадоў, кірунак “Мастацкая саломка”, дыплом I ступені, настаўнік Глебец І.Я.


Май 2019 года.  Атрымалі падзяку і сертыфікат за ўдзел у культурна-адукацыйным праекце "Великий мастер языка и стиля", прысвечаным  І.С.Тургеневу (настаўнік Кот Т.А.).


Красавік 2019 года. Падведзены вынікі раённых этапаў конкурсаў. Сярод пераможцаў:

- Чайкоўскі Кірылл, раённая выстава па пачатковым тэхнічным мадэляванні “Рабі, выдумляй, вынаходзь!”, намінацыя “Юны архітэктар”, узроставая катэгорыя 11-15 гадоў, II месца, настаўнік Капіца В.Г.

- Памыканава Аляксандра, раённы этап Рэспубліканскага конкурсу “Ідзі за марай”, намінацыя “Сувенір”, узроставая катэгорыя 13-16 гадоў, I месца, настаўнік Глебец І.Я.;

- Бажко Вікторыя, раённы этап Рэспубліканскага конкурсу “Ідзі за марай”, намінацыя “Мастацкая фатаграфія”, узроставая катэгорыя 13-16 гадоў, II месца, настаўнік Кушаль Т. С.


Сакавік 2019 года. Падведзены вынікі раённых этапаў конкурсаў. Сярод пераможцаў:

- Слуцкая Аляксандра, Слуцкая Аліна, V рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прывітанне, свет!", намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, узроставая катэгорыя 14-18 гадоў, кірунак "Мастацкая саломка», I месца, настаўнік Глебец І.Я.;

- Чапцова Алеся, рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых краязнаўчых работ вучняў, намінацыя “Гісторыя роднага краю”, III месца, настаўнік Капіца В. Г.;

- Бажко Вікторыя, раённы этап конкурсу фатаграфій-матыватараў у рамках конкурсу Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, узроставая катэгорыя 14-17 гадоў, I месца, настаўнік Кушэль Т.С.;

- Рагуновіч Максім, раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, намінацыя "Верш", узроставая катэгорыя 15-17 год, ІІІ месца, настаўнікі Кот Т..А., Кушэль Т.С. 


Люты 2019 года. Падведзены вынікі раённага этапу XXIII Беларускага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру “Напішы ліст аб сваім героі”. Асноўнымі мэтамі конкурсу сталі адраджэнне традыцый напісання твораў у эпісталярным жанры - лісце, удасканаленне моўных уменняў і навыкаў навучэнцаў, развіццё іх пісьмовай звязнай прамовы, а таксама падтрымка найбольш таленавітых навучэнцаў устаноў адукацыі.

Сярод пераможцаў вучаніца 6 класа Ветлова Ангеліна, якая пад кіраўніцтвам Кот Таццяны Аляксандраўны заняла 3 месца з лістом да свайго героя – Даніла Плужнікава, вядомага спевака, лаўрэата прэстыжнага конкурса “Голас. Дзеці”.


Снежань 2018 года. Перамога ў раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі КВІЗ».

17 снежня 2018 года адбыўся раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі КВІЗ».

Інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі КВІЗ» – гэта ініцыятыва грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», якая ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу гульні. КВІЗ – гэта від інтэлектуальнага адпачынку, каманднае спаборніцтва, якое не патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі. Падчас удзелу ў мерапрыемствах удзельнікі дэманструюць свой інтэлект і кемлівасць.

Каманда Маркаўскай сярэдняй школы “Агеньчык” заняла II месца. Віншуем з перамогай удзельнікаў каманды Слуцкую Аліну, Чапцову Алесю, Пешка Уладзіслава, Каспяровіча Андрэя, Мелюка Ігнація, Чарняўская Дзмітрыя і іх кіраўніка Кушэль Таццяну Святаславаўну. 


Снежань 2018 года. З мэтай далучэння вучняў да практычнай дзейнасці па стварэнні фларыстычных кампазіцый з прыродных матэрыялаў і выяўленні юных талентаў з 16 па 23 лістапада 2018 года прайшоў раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу "Лёд. Кветкі. Фантазія".

На конкурс была прадстаўлена праца вучаніц 6 і 7 класаў Ветловай Ангеліны і Баран Вікторыі,  якая заняла III месца ў намінацыі "Фларыстычная цацка. Маленькі цуд" (педагог Кушаль Таццяна Святаславаўна). 


Лістапад 2018 года. З мэтай пашырэння і паглыблення ведаў навучэнцаў аб разнастайнасці жывёльнага свету, прыцягнення іх увагі да праблем абароны жывёл, выхавання беражлівых адносін да прыроды, да жывёл, якія жывуць побач з намі, папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэалізацыі творчых здольнасцей навучэнцаў у розных напрамках мастацтва з 1 па 15 кастрычніка 2018 года прайшоў раённы конкурс вырабаў і малюнкаў «Забаўны свет жывёл». На конкурс была прадстаўлена праца вучаніцы 9 класа Слуцкай Аляксандры,  якая заняла I месца ў намінацыі «Сюрпрызы лясной сцяжынкі»,  і яе педагога Глебец Ірыны Яўгенаўны.


Кастрычнік 2018 года. 30 і 31 кастрычніка 2018 года адбыліся раённыя спаборніцтвы ў рамках раённага мерапрыемства "Фестываль спорту" сярод малакамплектных устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна. Раённы "Фестываль спорту" з'яўляецца афіцыйным комплексным спартыўным спаборніцтвам і праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным планам спартыўна-масавых мерапрыемстваў упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Маладзечанскага райвыканкама.

Вучні школы дастойна выступілі на гэтых спаборніцтвах. Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Шынгеля Юрыя Вячаслававіча:

-        Чапцова Алеся, вучаніца 8 класа,  - I месца ў спаборніцтвах па дартсе, шашках, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі;

-        Богач Максім, вучань 9 класа,  - I месца ў спаборніцтвах па шашках;

-        Мелюк Ігнат, вучань 9 класа,  - I месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі;

-        Чайкоўскі Кірыл, вучань 8 класа,  - II месца ў спаборніцтвах па дартсе.


Верасень 2018 года. Згодна з загадам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Маладзечанскага райвыканкама ад 26.04.2018 года № 466, з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, грамадзянскага i патрыятычнага выхавання сродкамі фотамастацтва з 1 мая па 21 верасня 2018 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі, тым ганаруся”.

Сярод пераможцаў:

- намінацыя “Вышыня”,  узроставая катэгорыя 10 - 14 гадоў, Баран Вікторыя,7 клас, 1 месца;

- намінацыя “Спадчына”,   узроставая катэгорыя 10 - 14 гадоў, Чапцова Алеся, 8 клас, 1 месца;

- намінацыя “Жывыя традыцыі”, узроставая катэгорыя 10 - 14 гадоў, Ясюкевіч Дар’я,7 клас, 3 месца.

Конкурсныя фотаздымкі зроблены пад кіраўніцтвам настаўніка Капіцы Вольгі Георгіеўны.

свернуть

Архив

развернуть

У 2017/2018 навучальным годзе на раённым этапе конкурса чытальнікаў “Жывая класіка” Ветлова Ангеліна заняла першае месца, на абласным этапе гэтага конкурса, які праходзіў ў маі 2018 года ў Мінску – другое месца; дзяўчынка чытала верш Уладзіміра Ліпскага “Мая Беларусь” (настаўнік Сапач Л.Ф.).

Вучаніца ІХ класа Арловіч Надзея заняла ІІІ месца ў раённым конкурсе работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны сувенір” (настаўнік Глебец І.Я.).

Вучань VІІ класа Пешко Уладзіслаў заняў І месца на раённым этапе конкурса “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, ІІ месца – на абласным этапе  і дылом І ступені на рэспубліканскім узроўні (настаўнік Капіца В.Г.).

Вучань VІІ класа Чайкоўскі Кірыл заняў І месца ў раённым конкурсе фотаздымкаў “Беларусь мая сінявокая” (настаўнік Капіца В.Г.), а вучаніца VІІІ класа Бажко Вікторыя ў конкурсе “Навагоднія скрыжалі” заняла   ІІІ месца (настаўнік Кушаль Т.С.).  


Май 2017 года.  На раённым злёце юных талентаў Маладзечаншчаны “Всё начинается с таблички, свитка, бересты…”, прысвечанным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, вучні VII класа Бажко Вікторыя і Рагуновіч Максім атрымалі дыпломы II ступені за творчыя працы ў намінацыі “Проза”, “Паэзія” (настаўнік Ларыса Фёдараўна Сапач). 


Май 2017 года. Апошні месяц навучальнага года прынёс дзве перамогі ў конкурсах экалагічнага накірунку. I месца заняла работа на раённым конкурсе "Зялёны ключ", III месца - на конкурсе малюнкаў і фотаздымкаў "Пярнатыя сябры" (педагог Вольга Георгіеўна Капіца). 


Красавік 2017 года. У 2016/2017 навучальным годзе вучні пачатковых класаў упершыню прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе. Вынік аказаўся плённы. На вочным этапе абласной дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове вучаніца IV класа Ветлова Ангеліна атрымала дыплом III ступені.


Сакавік 2017 года. Па выніках раённага конкурсу-выставы творчых работ сярод педагогаў устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна "На крылах творчасці" дыпломам I ступені ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" ўзнагароджана педагог сацыяльны школы Ірына Яўгенаўна Глебец.


Сакавік 2017 года. На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аб’ядноўваемся ведамі”, якая адбылася 24-26 сакавіка 2017 года ў г. Масква, дыпломам III ступені ў конкурсе праектна-даследчых работ узнагароджаны вучаніца 11 класа Сахар Вольга і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч.


Люты 2017 года.  Удзел у спаборніцтвах па валейболе, дзе выступала каманда юнакоў 8-11 класаў нашай школы, адзначаны дыпломам I ступені. Выдатны вынік спартсмены пацвярджаюць трэці год запар.


Студзень 2017 года. На раённым фестывалі работ даследчага характару дзяцей малодшага школьнага ўзросту нашу школу прадстаўляла вучаніца 4 класа Ветлова Ангеліна. Яе работа па тэме "Экскурсійны маршрут па нарысе У.Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" адзначана дыпломам I ступені (кіраўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч).


Студзень 2017 года.  Адбыліся  раённыя спаборніцтвы па кулявой стральбе, дзе каманда школы заняла І месца, паўтарыўшы мінулагодні вынік (настаўнік Юрый Вячаслававіч Шынгель). Перамогу каманда атрымала дзякуючы выдатнаму выступленню Жалевіча Уладзіслава, вучня 9 класа, і Бабей Марыі, вучаніцы 11 класа, якія ў асабістым заліку таксама сталі лепшымі.


Лістапад 2016 года.  Фінальныя гульні першынства Маладзечанскага раёна па міні-футболе сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прынеслі камандзе юнакоў нашай школы III месца (настаўнік Юрый Вячаслававіч Шынгель).


Кастрычнік 2016 года. Па выніках правядзення раённага конкурса-выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Вучаць у школе", прысвечанага Дню настаўніка, дыпломам II ступені ўзнагароджана работа ў намінацыі "Сувенір для настаўніка" (педагог Ірына Яўгенаўна Глебец).


Кастрычнік 2016 года. У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны этап конкурсу работ даследчага характару па вучэбных прадметах. Сваё даследаванне на тэму “Спецыфіка адлюстравання тэмы “Дзеці і вайна” ў мастацка-дакументальнай прозе пра Вялікую Айчынную вайну” прадставіла вучаніца 11 класа Сахар Вольга. Работа была адзначана дыпломам II ступені (кіраўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч).


Кастрычнік 2016 года. Вучаніца 6 класа Чапцова Алеся ў складзе каманды Мінскай вобласці прыняла ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах "Шкаліада". На працягу двух дзён 200 юных атлетаў з усіх рэгіёнаў краіны спаборнічалі ў 5 дысцыплінах. Найлепшы вынік наша вучаніца паказала ў кіданні мяча.  


Верасень 2016 года прынёс першыя спартыўныя дасягненні. У межах праграмы круглагадзічнай спартакіяды навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маладзечанскага раёна адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе. Барацьба складвалася напружана, аднак нашы вучні змагаліся ўпэўнена. У выніку зборная Маркаўскай сярэдняй школы заняла I месца.

Поспех футбалістаў паўтарылі юныя легкаатлеты. Раённы асенні крос выявіў лепшых бегуноў, сярод якіх і нашы вучні: Чапцова Алеся, Пятроўская Юлія, Арлоўская Надзея, Рабцава Людміла. Падрыхтаваў вучняў настаўнік Юрый Вячаслававіч Шынгель.


Верасень 2016 года. Узнагароды 2016/2017 навучальнага года пачаліся з 1 верасня. На  ўрачыстай лінейцы вучаніцы 11 класа Сахар Вользе было ўручана пасведчанне Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі і студэнтаў. Ганаровую грамату аддзела  адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама атрымала кладаўшчык школы Наталля Дзянісаўна Лобан, падзяку адукацыі, спорту і турызму - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч.


Май 2016 года. I месца на раённым этапе рэспубліканскага  творчага конкурсу “Выконваем законы дарог” заняла вучаніца  2 класа Васюкевіч Валерыя (настаўнік Святлана Сяргееўна Гарэлік). Пластылінавая падзелка стала лепшай ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 год. 


Май 2016 года. Пераможцам раённага агляду-конкурсу “Маё лепшае пазакласнае мерапрыемства” стала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Марына Аркадзьеўна Кошман.


Май 2016 года. У межах круглагадзічнай спартакіяды школьнікаў 5 мая 2016 года адбыўся фінал раённых спаборніцтваў па валейболе. Вучні Маркаўскай сярэдняй школы сталі лепшымі сярод устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна. Паўтарыць вынік 2015 года каманда юнакоў школы змагла дзякуючы напружаным трэніроўкам пад кіраўніцтвам настаўніка Юрыя Вячаслававіча Шынгеля.


Красавік 2016 года. Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу малюнкаў "Бяспечная праца маіх бацькоў". Дыпломам адзначана і работа нашых вучняў (педагог Марына Аркадзьеўна Кошман).


Сакавік 2016 года.  Раённы этап абласнога конкурсу сачыненняў, прысвечаны 55-годзю Беларускага фонда міра, прынёс перамогу вучаніцы 10 класа Войтка Ганне (настаўнік Таццяна Аляксандраўна Кот). 


Сакавік 2016 года. Рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэту №134 ад 26.02.2016 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна" прызнана лепшай сярод устаноў адукацыі па выніках работы за 2015 год і занесена на Дошку гонару Маладзечанскага раёна. На традыцыйным раённым свяце «Майстры працы Маладзечанскага краю – Радзіме» 5 сакавіка 2016 года лепшым працаўнікам уручылі дыпломы, грашовыя прэміі і памятныя знакі, якія будуць нагадваць аб дасягненнях і натхняць на новыя перамогі.


Люты 2016 года. На раённым этапе абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей" наша школа адзначана дыпломам I ступені за перамогу ў намінацыі "Мадэль пажарна-аварыйнай выратавальнай тэхнікі" (вучань 8 класа Жалевіч Уладзіслаў, настаўнік Вольга Георгіеўна Капіца).


Люты 2016 года. На раённых спаборніцтвах па кулявой стральбе ў праграме круглагадзічнай спартакіяды ў групе “В” сярод сельскіх устаноў адукацыі каманда школы заняла І месца (настаўнік Юрый Вячаслававіч Шынгель). Шуляк Дзмітрый, вучань 9 класа, і Чапцова Алеся, вучаніца 5 класа, у асабістым заліку занялі таксама І месца.


Снежань 2015 года. Упершыню ўручаны пасведчанні “Вучань года Мінскай вобласці”. Маладзечанскі раён прадстаўляла вучаніца 10 класа нашай школы Сахар Вольга. Акрамя ўзнагароды Вольга атрымала памятны значок і кнігу ў падарунак.


Кастрычнік 2015 года. Паспяхова завяршыўся XVIII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Дыпломамі розных ступеняў узнагароджаны 104 работы. У ліку пераможцаў - вучаніца 10 класа Маркаўскай сярэдняй школы Сахар Вольга. Яна прадстаўляла работу ў секцыі "Беларуская мова і літаратура" (настаўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч).


Верасень 2015 года.  У межах праграмы круглагадзічнай спартакіяды навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маладзечанскага раёна адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе, дзе каманда нашай школы заняла I месца.

Удзел вучняў у раённым асеннім легкаатлетычным кросе таксама адзначаны дыпломам I ступені.


Узнагароды 2015/2016 навучальнага года пачаліся з грамат педагагічным работнікам. 1 верасня 2015 года на  ўрачыстай лінейцы Ганаровыя граматы аддзела  адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама атрымалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыса Фёдараўна Сапач, настаўнік фізічнай культуры Юрый Вячаслававіч Шынгельпадзяка аб'яўлена настаўніку пачатковых класаў Таццяне Пятроўне Чарняўскай.


Май 2015 года. У межах круглагадзічнай спартакіяды сярод сельскіх населеных пунктаў 28 мая 2015 года адбыўся фінал абласных спаборніцтваў па валейболе. Вучні Маркаўскай сярэдняй школы - зноў прызёры. У Нясвіжы каманда юнакоў нашай установы адукацыі заняла другое месца.


Май 2015 года.  Калектыў 9 класа ў маі заваяваў дзве перамогі. Вучні сталі лепшымі на раённым і абласных этапах рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок Славы”.  А па выніках раённага агляду-конкурсу "Самы класны клас" класны калектыў узнагароджаны дыпломам II ступені, класны кіраўнік Таццяна Аляксандраўна Кот - Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.


Красавік 2015 года. З мэтай папулярызацыі беларускай народнай творчасці, захавання культурных народных традыцый, выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі прайшоў раённы фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь - мая песня!”, прысвечаны  Году моладзі. У намінацыі “Выцінанка” дыпломам 3 ступені адзначана работа Усік Дар’і, вучаніцы 9 класа (педагог Марына Аркадзьеўна Кошман).


Сакавік 2015 года. З 27 лютага па 1 сакавіка 2015 года ў г.Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару. Высокую ацэнку журы атрымала і наша навуковая праца. Даследванне, якое дзевяцікласніца Сахар Вольга праводзіла пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры  Кацярыны Аляксандраўны Ермаковіч, узнагароджана дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Сакавік 2015 года.  Перамогу на раённых спаборніцтвах па валейболе  нашы школьнікі заваявалі не толькі дзякуючы ўменню дакладна выконваць кідкі, рабіць перадачы, падаваць і прымаць мяч. Гэта вынік шматгадовай, сістэмнай працы настаўніка фізічнай культуры і здароўя Юрыя Вячаслававіча Шынгеля. Педагог упэўнены, што рухомы лад жыцця ідзе на карысць і разумовым здольнасцям школьнікаў.


Снежань 2014 года. У межах святкавання 100-гадовага юбілею Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сярод вучняў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіўся конкурс на лепшае сачыненне пра настаўніка. Эсэ Сахар Вольгі на тэму “Сон у летнюю ноч” было вызначана як адно з лепшых і надрукавана  ў зборніку сачыненняў школьнікаў і студэнтаў "Сеяць разумнае, добрае, вечнае...". За перамогу ў конкурсе факультэт беларускай і рускай філалогіі БДПУ узнагародзіў дзевяцікласніцу нашай школы Ганаровай граматай.


Лістапад 2014 года. На базе ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі" прайшоў заключны тур абласнога конкурсу работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.  На канферэнцыі Сахар Вольга была ўзнагароджана дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэту.


Лістапад 2014 года. Выдатна выступілі нашы школьнікі  на раённых спаборніцтвах па шашках. Каманда ў складзе вучаніцы 9 класа Бабей Марыі і вучня 11 класа Лескеця Яўгена заняла I месца ў падгрупе "В" сярод сельскіх устаноў адукацыі. Акрамя каманднага дыплому пераможцаў навучэнцы атрымалі і асабістыя дыпломы першай і другой ступені. 

З поспехам прайшло першынство Маладзечанскага раёна па легкаатлетычным 4-хбор'і. Сярод юнакоў 2001 года нараджэння з вынікам 253 ачкі перамогу заваяваў вучань 7 класа Маркаўскай сярэдняй школы Жалевіч Уладзіслаў.


Кастрычнік 2014 года. Чарговая перамога заваявана ў межах праграмы круглагадзічнай спартакіяды навучэнцаў Маладзечанскага раёна. На спаборніцтвах па міні-футболе каманда нашых школьнікаў заняла II месца. Сапач Сямён адзначаны лепшым варатаром турніра.

На спаборніцтвах па стральбе школьнікі занялі першае месца. Умелае валоданне вінтоўкай паказалі адзінаццацікласнікі Бабей Міхаіл і Юдзіна Карына.


Верасень 2014 года.  На раённай навукова даследчай канферэнцыі "Парад служэння навукам" наша школа прадстаўляла работу ў секцыі "Беларуская мова і літаратура". Даследаванне вучаніцы 9 класа Сахар Вольгі на тэму "Дабро як каштоўнасць у часы ваеннага ліхалецця: сусветныя войны ў паказе мастацкай дакументалістыкі"  было адзначана дыпломам другой ступені.


alt2014/2015 навучальны год пачаўся з узнагарод педагагічных работнікаў. Ганаровыя граматы аддзела  адукацыі, спорту і турызму атрымалі настаўнік пачатковых класаў Ларыса Андрэеўна Сергіевіч і загадчык гаспадаркай Вольга Георгіеўна Капіца. За  высокі  прафесіяналізм і  плённую  творчую  працу ўзнагароджаны таксама настаўнік рускай мовы і літаратуры Таццяна Аляксандраўна Кот, настаўнік пачатковых класаў Святлана Сяргееўна Гарэлік, педагог-арганізатар Таццяна Святаславаўна Кушаль.


      Па ініцыятыве настаўнікаў-прадметнікаў і пры падтрымцы намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Іны Васільеўны altЕрмаковіч нашы школьнікі  на працягу 2013/2014 навучальнага года прымалі актыўны ўдзел у інтэлектуальных прадметных конкурсах. Напрыканцы года былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы. Абсалютным лідарам стала Сергіевіч Снежана, вучаніца 7 класа: яна заняла прызавыя месцы ў 4 конкурсах: “Глобусёнок”, “Белка”, “Журавлик”, “Інфамышка”.
     Прызёрамі конкурса “Каласок” сталі Арловіч Надзея (5 клас), Бутровіч Аляксандр (5 клас), Слуцкая Аліна (3 клас); конкурса “Журавлик”- Усік Дар’я (8 клас), Мельгуй Ганна (8 клас), Сахар Вольга (8 клас), Буцаеў Уладзіслаў (7 клас), Амельяновіч Ягор (9 клас), Касперовіч Аляксандр (10 клас); конкурса “Глобусёнок” – Шуляк Дзмітрый (7 клас); конкурса “Колосок” – Арловіч Надзея (5 клас), Бутровіч Аляксандр (5 клас), Слуцкая Аліна (3 клас).
     Віншуем пераможцаў і жадаем новых дасягненняў!


    Ад школьнай фізкультуры да дыпломаў і медалёў

     2014 год адзначаны вялікімі спартыўнымі падзеямі – зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы і чэмпіянат свету па хакеі ў нашай краіне. Спорту ўдзяляецца ўсё больш і больш увагі ў розных сферах чалавечай жыццядзейнасці. Асабліва важная гэта праблема ў школьнай адукацыі. Стварэнне ўмоў для эфектыўнага фізічнага выхавання падрастаючага пакалення – важнейшая задача як сучаснай сацыяльна-адукацыйнай сістэмы,  так і школы. Добрая матэрыяльна-тэхнічная база, выдатныя педагагічныя кадры, дастатковы патэнцыял фізічнага развіцця дзяцей, высокая ступень уключэння навучэнцаў у фізічную дзейнасць – важныя складнікі стварэння гульнявога і спаборніцкага асяроддзя, рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу спартыўна арыентаванай фізічнай культуры ў працэсе фарміравання асобы школьніка.

    2013/2014 навучальны год – плённы па ўдзеле ў спартыўных спаборніцтвах у межах раённай круглагадзічнай спартакіяды навучэнцаў. Выдатны вынік паказалі нашы спартсмены. На асеннім легкаатлетычным кросе каманда заняла III месца. У лёгкаатлетычным чатырохбор'і школьнікі падняліся на другую прыступку п'едэстала. Выдатна паказалі сябе дзеці на спаборніцтвах па шашках. Вучні 11 класа Саўчанкаў Матвей і Дземеш Наталля  сталі лепшымі ў падгрупе "С", атрымалі асабістыя дыпломы I ступені, а таксама камандны дыплом пераможцаў. З поспехам выступілі нашы спартсмены ў шахматным турніры. Каманда ў складзе вучня 10 класа Лескеця Яўгена і вучаніцы 8 класа Усік Дар'і заняла I месца. На спаборніцтвах па стральбе каманда ў складзе Родзька Аляксандра і Артыкбаевай Анастасіі атрымала дыплом I ступені. На спаборніцтвах па міні-футболе каманда нашых школьнікаў  заняла II месца. На вясеннім турніры па міні-футболе вучань 8 класа Пасаховіч Андрэй  трэці раз пацвердзіў званне лепшага футбаліста. Гульні па валейболе, дзе выступала сборная каманда юнакоў і дзяўчат 8-11 класаў, адзначаны дыпломам I ступені. Агульнае месца школы ў раённай спартакіядзе (група С) – першае.

    Рэалізацыя спартыўна арыентаванага фізічнага выхавання ставіць настаўніка фізічнай культуры Юрыя Вячаслававіча Шынгеля ў новыя ўмовы – педагог становіцца трэнерам.  Але задачы трэнера – не пошук таленавітага спартсмена, а прывіццё цікавасці да рэгулярных заняткаў, прывучэнне арганізма да сістэматычнай нагрузкі, якая дазваляе пераадольваць уласныя слабасці і недахопы, загартоўвае волю, настойлівасць у дасягненні мэты.


Май 2014 года. Сапач Сямён, вучань 10 класа, заваяваў дыплом І ступені ў намінацыі “Проза” на раённым конкурсе юных талентаў Маладзечаншчыны “Каб заўжды свяціла сонца” (настаўнік Ларыса Фёдараўна Сапач, май 2014 года).


Красавік 2014 года. Рагуновіч Юрый, вучань 9 класа, атрымаў дыплом ІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса па айчыннай гісторыі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (настаўнік Таісія Пятроўна Посах, красавік 2014 года).


Красавік 2014 года. Васьмікласніцы Сахар Вольга і Усік Дар’я адзначаны дыпломам за актыўны ўдзел у навуковай канферэнцыі студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў рабоце маладых вучоных” БДПУ ім. М.Танка (настаўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч).


Сакавік 2014 года.  Сергіевіч Снежана, вучаніца 7 класа, узнагароджана дыпломам за ІІІ месца ў XVIII Беларускім маладзёжным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру (настаўнік Таццяна Аляксандраўна Кот).


 Люты 2014 года. Рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэту №93 ад 10.02.2014 года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна" прызнана лепшай сярод устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, па выніках работы за 2013 год і занесена на Дошку гонару Маладзечанскага раёна. Лепшымі ў розных намінацыях прызнаны 17 працоўных калектываў.


Лістапад 2013 года. Школа адзначана дыпломам упраўлення  адукацыі Мінскага аблвыканкама за  III месца ў абласным этапе рэспубліканскай акцыі  “Зберажы дрэва - здай макулатуру” (Вольга Геогріеўна Капіца).


Кастрычнік 2013 года. Плённым для школьнікаў стаў раённы конкурс "Усе фарбы восені для маці". Пешка Уладзіслаў, вучань 3 класа, атрымаў дыплом II ступені (кіраўнік Таццяна Пятроўна Чарняўская). Васьмікласніца Усік Дар'я была ўзнагароджана дыпломам III ступені, а вучаніцы 10 класа Уладзімірава Святлана і Юдзіна Карына - заахвочвальнымі граматамі (кіраўнік Таццяна Святаславаўна Кушэль).


Жнівень 2013 года. На  канферэнцыі педагагічных работнікаў Маладзечанскага раёна прыемнай навіной стала ўзнагароджанне  намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Іны Васільеўны Ермаковіч. Педагог атрымала   Грамату  Мінскага абласнога  ўпраўлення  адукацыі  за  высокі  прафесіяналізм,  плённую  творчую  працу,  дасягнутыя  вынікі  ў  навучанні  і  выхаванні  дзяцей.


Жнівень 2013 года. Дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама ўзнагароджана школа за падрыхтоўку да новага 2013/2014 навучальнага года, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнне бяспечных умоў.


Май 2013 года. На заключным этапе раённай навукова даследчай канферэнцыі "Парад служэння навукам" вучні нашай школы прадстаўлялі работы ў дзвюх секцыях: "Беларуская мова і літаратура", "Гісторыя і грамадазнаўства". Сямікласніца Сахар Вольга  за работу "Матыў шчасця ў кантэксце творчасці Максіма Танка"  была ўзнагароджана дыпломам другой ступені і падарункам (кіраўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч). Вучань 11 класа Буракоўскі Максім таксама прызёр - ён стаў уладальнікам дыплома трэццяй ступені за работу "Праблемы абавязковай адукацыі на Маладзечаншчыне і ў мікрараёне Маркаўскай школы" (кіраўнік Таісія Пятроўна Посах).


Красавік 2013 года. Вучань 11 класа Буракоўскі Максім стаў фіналістам II раённага конкурса рытарычнага майстэрства "Юны рытар - 2013", прысвечанага 75-годдзю Мінскай вобласці. Максім узнагароджаны дыпломам за ініцыятыву, арыгінальнасць і наватарства ў раскрыцці тэмы. Якасная падрыхтоўка вучня - вынік мэтанакіраванай работы настаўніка рускай мовы і літаратуры Наталлі Аляксееўны Нагіх.


Сакавік 2013 года. Па выніках раённага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру на тэму «Напиши письмо о том, почему вода является драгоценным источником»  у 2013 годзе адзначана арыгінальнасць сачынення вучаніцы 6 класа нашай школы Сергіевіч Снежаны (настаўнік Таццяна Аляксандраўна Кот).


Люты 2013 года. Упершыню ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў конкурс  “Малады  дырэктар  установы  агульнай  сярэдняй  адукацыі – 2013”. За званне лепшага змагаліся 19 кіраўнікоў школ Мінскай вобласці. Дырэктар нашай школы Алена  Пятроўна Матвеенка стала ўладальнікам дыплома трэццяй ступені і прыза глядацкіх сімпатый.


Верасень 2012 года. Аддзелам адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэту падведзены  вынікі этапу  рэспубліканскага  фестывалю-конкурсу  дзіцячых  сродкаў  масавай  інфармацыі  “Свежы  вецер”.  Дыпломам  І  ступені  ў  конкурсе  газет  адзначана  школьная  газета “Live.by”. Дыпломам  І  ступені  ў  Інтэрнэт-конкурсе  адзначаны  праект  групы  “ЧАЭС”  у  “Кантакце” (кіраўнік  Кацярына  Аляксандраўна Ермаковіч). Дыпломам  ІІ  ступені  адзначана  калектыўная  работа  мастакоў  нашай  школы  ў  конкурсе сценгазет  “Кніга – мой  спадарожнік,  мой  сябар!” (кіраўнік  Марына  Аркадзьеўна Кошман).


Красавік 2012 года. У раённым конкурсе праектаў работа вучаніцы 6 класа Сахар Вольгі “Чарнобыль у жыцці і літаратуры” адзначана дыпломам 1ступені. Дыплом III ступені атрымала вучаніца 11 класа Сапач Алена ў раённым конкурсе юных журналістаў “Залатое пяро” (кіраўнік Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч).

свернуть