Толькі поспех можа нарадзіць поспех,
таму дэвіз настаўнікаў нашай школы
“Вучыць і выхоўваць на поспехах і дасягненнях”
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” – гэта ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, дзе:
- забяспечваюць рацыянальную арганізацыю адукацыйнага працэсу і якаснае засваенне вучэбных праграм праз развіццё крэатыўнасці, здольнасці да адказнага выбару ўласнай адукацыйнай траекторыі, да самастойнага вырашэння праблем;
- ствараюць умовы для развіцця электроннага інфармацыйнага асяроддзя як асноўнага навучальнага рэсурсу ў павышэнні якасці адукацыі.
- садзейнічаюць развіццю сацыяльна актыўнай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца з гуманнымі каштоўнасцямі і сацыяльнымі навыкамі;
- адзейнічаюць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забяспечваюць іх бесперапынную адукацыю і самаадукацыю, прафесійную камунікацыю.
МАРКАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА СЁННЯ – ГЭТА:
- 86 вучняў 1 - 11 класаў
- 20 педагагічных работнікаў
- факультатыўныя заняткі ў 1 - 11 класах
- 6 гурткоў розных напрамкаў
- грамадскія аб’яднанні БРПА і БРСМ
- адназменная сістэма заняткаў
- 8 вучэбных кабінетаў, працоўная майстэрня, сталовая
- абсталяваныя спартыўныя пляцоўкі для камандных гульняў у футбол, валейбол і баскетбол, бегавая дарожка, гімнастычны гарадок
- бібліятэка з чытальнай залай
Дзейнасць школы арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам, нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, рашэннямі органаў улады і адпавядае статусу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Выкладанне ўсіх прадметаў, афармленне дакументацыі вядзецца на беларускай мове. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, распрацаванымі школай і ўзгодненымі з упраўленнем па адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.